wd wp Пошук:

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна

Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, ФНВА (самал.: Jabhadda Wadaniga Xoreynta Ogaadeenya) — узброеная групоўка паўстанцаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Эфіопіі і выступае за стварэнне незалежнай дзяржавы Агадэн і за аб‚яднанне яго з Самалі ў Вялікае Самалі ў перспектыве.

ФНВА быў створаны ў 1984 годзе[1]. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова фронт заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць[2].

Сярод вядомых членаў ФНВА — Абдулахі Махамед Саадзі, першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993).

Зноскі

  1. Ethiopia ONLF rebels ‘seize town’ (нявызн.), BBC.com, BBC News (9 сакавіка 2009). Праверана 10 верасня 2010.
  2. Unrest simmers in Ethiopia’s Ogaden — Africa — Al Jazeera English
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сепаратызм
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нацыяналістычныя арганізацыі