Вадзім Канстанцінавіч Небышынец (нар. 15 жніўня 1938[1]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
Аўтар перакладаў на беларускую раманаў «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» Грэма Грына[3], «Пах вербены»[4]. Уільяма Фолкнера, «Стары і мора», «Па кім звоніць звон»[5] Эрнэста Хэмінгуэя, эсэ «Традыцыя і індывідуальны талент» Томаса Стэрнза Эліята і інш.[6].
Таксама пераклаў на рускую эратычны дэтэктыў «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968) Фрэнсіса Паліні[7], выдадзены ў 1992—1993 гадах пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля»[8][9].
Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Укладальнік зборніка беларускіх перакладаў твораў Байрана[10].