wd wp Пошук:

Вадзім Іванавіч Осіпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осіпаў. Вадзім Іванавіч Осіпаў (7 лістапада 1956, в Верамееўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Таварыства вольных мастакоў г. Санкт-Пецярбург (1988). Член Беларускага cаюза мастакоў (2007).

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1979), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Санкт-Пецябургскай Акадэміі мастацтваў (1993). З 2001 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на кафедры выяўленчага мастацтва.

Жыве ў Віцебску.

Творчая дзейнасць

З 1981 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Швецыі, Германіі, Японіі, Францыі.

Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу, у жанры нацюрморта і тэматычнай кампазіцыі. У сваёй творчасці звяртаецца да сімволікі, міфалогіі, рэлігійнай тэматыкі.

Сярод работ: «П’еса для саксафона» (1989), «У лабірынце» (1990), «Лінія на далоні» (1990), «Разлом» (1996), «Сцяна» (1996), «Эманацыя лічбаў» (1996), «Нараджэнне бурштыну» (1996), «Рытуал» (1997), «Тры рыбіны» (1997), «Залатая рака» (1999), «Перад чашай» (1999), «Пацір» (2000), «Да веры» (2001), «Залатое руно» (2001), «Браціна» (2002), «Зіма» (2003), «Вугал» (2005), «Калодзеж шчасця» (2006), «Горад» (2006), «Асенняе ахвярапрынашэнне» (2006), «Фокуснік» (2009), «Стары дом» (2010) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта