wd wp Пошук:

Вадзенне

пра хрысціянскае свята гл. Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.

Вадзенне (Увядзенне, Вадзенне, Уводзіны) — прысвятак у народным календары славян, які святкуецца 21 лістапада (4 снежня) . Звязаны з хрысціянскім святкаваннем Увядзення ў храм Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Бяздзетныя бацькі Іаакім і Ганна паабяцалі, што, у выпадку нараджэння ў іх дзіцяці, прысвецяць яго на служэнне Богу[1]. І вось у гэты дзень трохгадовая атраковіца пры запаленых свечках падымаецца па пятнаццаці прыступках храма і яе першасвятар уводзіць у Святая Святых. Для хрысціян гэтае свята — сімвал увядзення грэшнага свету ў храм, без якога ён загіне, пачатак уратавання[2].

У народнай традыцыі назва звязваецца са словам «вядзенне»[2][1] («водзяцца ваўкі»[2]), казалі: «Увядзенне, што свят навядзе»[1], «На Увядзенне бывала лядзенне»[2], «Увядзенне прыйшло — зіму прывяло». На Рэчыцкім Палессі мяркуюць, што гэта свята — у памяць пакут Святой Варвары («вадзілі Варвару»): «Як святую Варвару погань мучыла, што перш вадзіла па сялу на повадзе да й біла; затым етае свята завецца „Вадзенне“»[2].

У некаторых рэгіёнах лічыцца адным з дзявочых свят, калі «дзяўчаты збіраліся на ігрышча і куміліся» (Рагачоўскі раён), а вечарам варажылі: «Святое Увядзенне, вядзі мяне туды, ідзі мне жыць»[3][1][2].

У сербаў і чарнагорцаў існуюць забароны на дакрананне да вострых прадметаў, каб ваўкі зімою не нападалі на жывёлу[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 УВЯДЗЕННЕ (ВАДЗЕННЕ, УВОДЗІНЫ)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Снежань. 4/21. Увядзенне (Вадзенне, Уводзіны)(недаступная спасылка)
  3. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мн.: Полымя, 2002. — С. 214.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Святы 4 снежня
Катэгорыя·Святы
Катэгорыя·Зімовыя святы
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Народны каляндар усходніх славян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі