wd wp Пошук:

Святая Ганна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святая Ганна, значэнні.

Святая Ганна

Святая Ганна з Марыяй, грэчаскі абраз XV ст.

Маларыцкі майстар. Цалаванне Іакіма і Ганны. Благавесце Ганне. 1648—1650

Свята́я Га́нна — бабуля Ісуса, маці Марыі, жонка святога Яхіма.

Паводле некананічнага Евангелля ад Якава, Ганне і яе мужу пасля гадоў бяздзетнасці явіўся анёл, які паведаміў, што ў іх народзіцца дзіця. Ганна паабяцала прысвяціць дзіцё Госпаду. Яхім і Ганна аддалі Марыю на выхаванне ў храм, калі ёй споўнілася тры гады. Святая Ганна — святая заступніца жанчын-парадзіх і шахцёраў, а таксама апякунка французскай Брэтані і канадскай правінцыяй Квебек.

Зноскі

  1. Voragine I. a. Golden Legend — 1298.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віфлееме
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Дзева Марыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных