wd wp Пошук:

Вадалюб малы

Вадалюб малы[1] (Hydrochara caraboides) — водны жук сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2].

Апісанне

Невялікі жук даўжынёй 13-18,5 мм[2]. Асноўны колер афарбоўкі аліўкава-чорны або некалькі цямней. Цела выпуклае, яйкападобнае. Заднія ногі слаба пакрытыя валасінкамі. Сківічныя шчупікі аднакаляровыя, цёмнаафарбаваныя.

Распаўсюджанне

Амаль паўсюдна ў Еўропе, Усходняя Еўропа (за выключэннем крайняй поўначы), Крым, Паўднёвы Урал, Заходняя Сібір[2].

Біялогія

Жукі жывуць на невялікай глыбіні, аддаючы перавагу стаячым вадаёмам з зарослым і глейкім дном. Самкі адкладаюць яйцы ў кокан, пры пабудове якога ім дапамагаюць самцы. Такіх коканаў жукі робяць 2-3 штукі. Стадыя яйца каля 2 тыдняў. Лічынкі, якія выйшлі з яйца, маюць па баках кожнага сегмента свайго цела па пёрыстаму прыдатку, а на канцы брушка — два рагавых кручка.

Лічынкі з’яўляюцца драпежнікамі і сілкуюцца рознымі воднымі арганізмамі. Акукляюцца ў глебе на беразе вадаёмаў.

Зноскі

  1. Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393 — пад назвай Hydrophilus caraboides
  2. 1 2 3 Горностаев Г. Н. Насекомые СССР. (Справочники-определители географа и путешественника). М.: Мысль, 1970. 372 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадалюбы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак