Вагонны вазок, або вагонная каляска — асноўны элемент хадавой часткі вагона, уяўляе сабой паваротную прыладу, на якую абапіраецца кузаў вагона. Асноўная перавага вагоннай каляскі — малая жорсткая колавая база, што забяспечвае ўпісанне ў крывыя малога радыусу. Першыя вагоны, якія абапіраюцца на паваротныя каляскі з’явіліся ў Вялікабрытаніі ў 1874 годзе[1].
1 — рама; 2 — цэнтральная бэлька; 3 — спружыны цэнтральнага рысорнага падвешвання; 4 — букса; 5 — спружыны буксавага рысорнага падвешвання; 6 — цягавы ланцужок; 7 — пятнік; 8 — склізгун; 9 — падвеска цягавага рэдуктара; 10 — цягавы рэдуктар; 11 — колавая пара; 12 — кулачковая муфта; 13 — цягавы электрарухавік; 14 — тармазныя цягі; 15 — тармазная калодка; 16 — адцягваючая прылада
Асноўнымі вузламі вагоннай каляскі з’яўляюцца:
Найбольшае распаўсюджванне атрымалі двухвосевыя каляскі, як найбольш простыя. Таксама сустракаюцца і трохвосевыя каляскі (6-восныя вагоны), якія адрозніваюцца больш складанай канструкцыяй рамы. Чатырохвосевыя каляскі пераважна ўяўляюць сабой дзве двухвосевыя каляскі злучаныя адной бэлькай. Перадача гарызантальных высілкаў ад каляскі на кузаў перадаецца пераважна з дапамогай шворана — спецыяльнага штыра, усталяванага ў геаметрычным цэнтры павароту каляскі. Вертыкальныя нагрузкі перадаюцца з дапамогай цэнтральнага падпятніка і (або) бакавых склізгуноў, якія служаць для абмежавання бакавой гайданкі вагона, а таксама зніжэння звілістага руху пры праходжанні крывых участкаў пуці.
Адрозненні ў шырыні каляі Расійскіх і Еўрапейскіх чыгуначных пуцёў патрабуюць перастаноўкі вагоннай каляскі кожны раз пры руху з Расіі ў Еўропу і назад.