wd wp Пошук:

Бія

Бія (паўднёваалт.: Бий-суу; руск.: Би́я) — рака ў Рэспубліцы Алтай і ў Алтайскім краі Расіі. У сутоцы з р. Катунь, утварае раку Об. Даўжыня 301 км, плошча басейна 37 тыс. км². Выцякае з Цялецкага возера. У вярхоўях цячэ ў вузкай даліне, парогамі; ніжэй вусця р. Лебедзь даліна пашыраецца. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Разводдзе працяглае. Сярэдні гадавы расход вады 477 м³/сек (ля г. Бійск). Замярзае ў вярхоўях ў канцы лістапада — пачатку снежня (на асобных участках ледастаў назіраецца не кожны год), у нізоўях ў сярэдзіне лістапада; адкрываецца ў вярхоўях ў пачатку красавіка, у нізоўях у сярэдзіне красавіка. Рэгулярнае суднаходства да г. Бійск, у высокую ваду прыкладна на 200 км ад вусця.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Алтайскага края
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Алтай
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні