wd wp Пошук:

Біштынак

Біштынак[1] (польск.: Bisztynek, ням.: Bischofstein) — горад у Польшчы ў рэгіёне Вармія. Уваходзіць у склад Барташыцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Біштынак. Займае плошчу 2,16 км². Насельніцтва 2417 чалавек (на 2018).

Гісторыя

Біштынак быў заснаваны спачатку як вёска ў 1346 годзе на месцы былога паселішча прусаў пад называй Strowangen. Нямецкімі каланістамі вёска была названая Schöneflys (Прыгожая рака). Біштынак атрымаў гарадскія правы 30 красавіка 1385 года. Горад быў цалкам разбураны падчас польска-тэўтонскай вайны, яшчэ раз у 1454—1466 гадах падчас Трынаццацігадовай вайны і ў 1479 годзе. У 1735 годзе Біштынек занялі літоўскія войскі, якія выступалі за Станіслава Ляшчынскага. На горад былі накладзеныя высокія кантрыбуцыі. У 1772 годзе Біштынак перайшоў пад уладу Прусіі.

Горад быў заняты Савецкай Арміяй 31 студзеня 1945 года, найбольшыя матэрыяльныя страты ён панёс зімой 1945 года (разбурэнні дасягалі 40 % жылых дамоў і 80 % грамадскіх будынкаў). Горад напалову страціў гістарычную забудову, у тым ліку самыя каштоўныя дамы вакол Рынка. У выніку Патсдамскай канферэнцыі горад быў перададзены Польшчы, а яго нямецкамоўнае насельніцтва было перамешчана на захад. Цяперашняя назва была зацверджана 12 лістапада 1946 года.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біштынак (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Барташыцкага павета
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства