wd wp Пошук:

Бітва ў Трансільваніі

Бі́тва ў Трансільва́ніі (28 жніўня26 лістапада 1916) — асноўная бітва ў ходзе Румынскай кампаніі паміж румынскімі войскамі і войскамі Цэнтральных дзяржаў, якая праходзіла на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі і Каралеўства Румынія часоў Першай сусветнай вайны.

Гісторыя

Бітва ў Трансільваніі пачалася неадкладна пасля аб’явы вайны Каралеўствам Румынія Цэнтральным дзяржавам і ўжо ў ноч з 27 на 28 жніўня 1916 года румынскія войскі практычна без перашкод і арганізаванага супраціву з боку аўстра-венгерскіх войскаў перасеклі дзяржаўную мяжу суседняй дзяржавы. Мэтай наступальнай аперацыі вызначалася захапіць спрэчную правінцыю Трансільванію, дзе ў пераважнай большасці пражывалі румынскае насельніцтва, і патэнцыйна выбіць Аўстра-Венгрыі з вайны, якая яшчэ не акрыяла пасля сакрушальнай паразы яе войскаў падчас Брусілоўскага наступу.

Хоць спачатку наступ румынскай арміі быў паспяховым, прасоўванне яе войскаў было спынена пасля нападу Балгарыі на Дабруджу, і паспяхова пачатага маштабнага контрнаступлення нямецкай і аўстра-венгерскай армій пасля 18 верасня 1916 года. Нямецкія войскі нанеслі сур’ёзны ўдар каля горада Хацег, а затым магутнымі ўдарамі аўстра-германскіх войскаў румынская армія была разгромлена і адступіла назад да Карпат. Да канца лістапада войскі Чацвярнога саюза пад кіраўніцтвам нямецкага генерала пяхоты Э. фон Фалькенгайна канчаткова разбілі праціўніка, выклікаўшы разбурэнне ўсяго Румынскага фронту, звяржэнне і ўцёкі румынскіх уладаў на чале з каралём з Бухарэста.

Бітва ў Трансільваніі скончылася поўным разгромам румынскай арміі, якая панесла цяжкія страты ў бітве. Нягледзячы шматразовай лікавай перавазе над войскамі Цэнтральных дзяржаў у Трансільваніі, румынскія войскі не змаглі дамагчыся поспеху і дасягнуць пэўных мэтаў. Тактычныя поспехі ў пачатку ўварвання і ўдалае прасоўванне румынскіх войскаў углыб тэрыторыі Аўстра-Венгрыі былі абумоўлены фактычна адсутнасцю супраціву з боку праціўніка. Аднак, як толькі румынскія войскі ўвайшлі ў сутыкненне з аўстра-нямецкімі фарміраваннямі, яны адразу ж пачалі цярпець паражэнне, і ў рэшце рэшт, страцілі не толькі тое, што здабылі ў баях, але і адступілі з тэрыторыі практычна ўсёй Румыніі.

Карты бітвы

Гл. таксама

Заўвагі

  1. У заходняй ваеннай гістарыяграфіі разглядалася як частка ваенных дзеянняў на Балканскім ТВД; ў расійскай (савецкай) — як частка Усходняга фронту Першай сусветнай вайны.
  2. 1 2 Romania’s Attempted Occupation of Transylvania(нявызн.). Mek.niif.hu. Праверана 5 мая 2009.

Літаратура

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Канфлікты 1916 года
Катэгорыя·Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Верасень 1916 года
Катэгорыя·Жнівень 1916 года
Катэгорыя·Трансільванія
Катэгорыя·Кастрычнік 1916 года
Катэгорыя·Бітвы Румыніі
Катэгорыя·Румынія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Лістапад 1916 года
Катэгорыя·Бітвы Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны