wd wp Пошук:

Бітва хрысціян і мусульман

Бітва хрысціян і мусульман - карціна невядомага мастака канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя ў калекцыі Мірскага замка.

Гісторыя

Карціна напісана правінцыйным усходнееўрапейскім майстрам. У музей з умоўнай назвай «Бітва хрысціян і мусульман» і была прызначана для інтэр’ера «Сталовай ізбы», сцены якой звычайна ўпрыгожваліся батальнымі палотнамі. Яе датаванне (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзя) было пацверджана хіміка-тэхніка-тэхналагічнай экспертызай, праведзенай музейнымі спецыялістамі. Падрабязны гістарыяграфічны аналіз амуніцыі і ўзбраення гісторыка Аляксея Доўнар-Запольскага і знойдзеная ім гравюра невядомага аўтара са збору Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі ў Бялградзе, датаваная прыблізна паловай ці сярэдзінай XVIII стагоддзя, паказваюць сувязь паміж двума гэтымі творамі падобным ландшафтам поля бітвы. Прычым карціна выглядае больш архаічна і магла быць створана раней за гравюру.

Апісанне

На палатне мастак будуе кампазіцыю з умацаваным сценамі горадам у левым верхнім куце палатна. Па меркаванні даследчыка, ён увасабляе адзін з момантаў аблогі(укр.) бел. і ўзяцця тады прыналежнага туркам-асманам Бялграда войскамі Свяшчэннай Рымскай імперыі пад камандаваннем баварскага курфюрста Максіміліяна II(руск.) бел. у жніўні-верасні 1688 года. На гравюры на фоне ўмацаванага горада ўвасоблена масавая батальная сцэна, падзеі якой адбываліся ў 1717, пры аблозе Бялграда(руск.) бел. ўжо аўстрыйскімі войскамі пад камандаваннем прынца Яўгена Савойскага, пра што сведчыць надпіс на італьянскай мове, зроблены ў ніжняй частцы гравюры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Мірскі замак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных