wd wp Пошук:

Бітва пры Гарні

Бітва пры Гарні, ці Гарніская бітва (груз. გარნისის ბრძოლა) — бітва паміж войскамі Грузінскага царства і харэзмшаха Джэлал ад-Дзіна, што адбылася ў жніўні 1225 года.

Перадгісторыя

Грузінскае царства і васальныя ўладанні да 1225 г.

Уцякач ад Чынгісхана харэзмшах Джалал ад-Дзін у пачатку 1225 года ўвайшоў у Іранскі Азербайджан. Атабек Узбек (12101225) не змог зрабіць яму належнага супраціву і дзяржава Ільдэгізідаў была знішчана. У Грузіі няветла паставіліся да з’яўлення харэзмійцаў, бо землі Іранскага Азербайджана лічылі зонай свайго ўплыву. Па словах Ібн аль-Асіра «Штодня ў гэтых землях мусульмане падвяргаліся зневажэнню і ганьбе. Грузіны здзяйснялі на іх набегі, нападалі на іх і забіралі ўсё, што хацелі з іх маёмасці»[3].

Пасля захопу Азербайджана (Іранскі Азербайджан), Джэлал ад-Дзін вырашыў пачаць вайну супраць Грузіі, ён «не пераставаў казаць: Я хачу здзейсніць паход у краіну курджаў».

У пачатку жніўня 1225 года Джэлал ад-Дзін з вялікім войскам уварваўся ў Арменію, блізу крэпасці Гарні яму заступіла шлях грузінскае войска пад камандаваннем Іванэ Мхаргрдзелі.

Сілы бакоў

Складана вызначыць дакладны лік ваяроў, якія прымалі ўдзел у бітве. У розных крыніцах паказаны розныя, часам амаль што фантастычныя лічбы (асабліва ў грузіна-армянскіх крыніцах). Па араба-персідскіх крыніцах грузінскае войска складалася з 30[4], 60[5] или 70[6] тысяч ваяроў. З улікам розных дадзеных пра колькасць войскаў Грузіі ў розныя перыяды, а таксама цяпер існых паглядаў па пытанні пра колькасць сярэднявечных войскаў, найболей імаверным здаецца лічба 30 000. Што да колькасці войскаў Харэзмшаха, то гэта пытанне застаецца адкрытым, звесткі грузіна-армянскіх крыніц o 140—200 тысячнай арміі харэзмійцаў не вытрымліваюць крытыкі.

Ход бітвы

Грузінская армія, заняўшы выгадную пазіцыю на ўзвышшы, 2 дні ўхілялася ад бітвы на адкрытай мясцовасці (выяўна з за лікавай перавагі праціўніка), таму раніцай наступнага дня Джалал ад-Дзін пачаў штурм вышыні. Цэнтр яго арміі складала конніца, на правым флангу стаялі атрады лучнікаў а адборныя часткі («Волаты — абаронцы») былі засяроджаны на левым флангу пад камандаваннем Гіяс ад-Дзінa, брата харэзмшаха[7].

Левы фланг арміі харэзмшаха рухаўся хутчэй астатніх, чым скарысталіся грузіны, перадавы полк грузінскай арміі пад кіраўніцтвам братоў Шалвы і Іванэ Тарэлі абрынуўся на левы фланг арміі харэзмшаха і стаў цясніць яго.

Падчас атакі перадавога палка адбыліся падзеі, якія сведчаць пра поўны разлад у кіраўніцтве грузінскага войска. Для далейшага паспяховага наступу камандзіры перадавога палка прасілі дапамогі ў галоўнакамандуючага, але той з асноўным войскам стаяў на месцы. Да харэзмійцаў паступова пачалі паступаць падмацаванні, і становішча перадавога палка стала цяжкім. Па словах грузінскага летапісца «У абодвух братоў забілі коней, і ім давялося біцца пешымі». Атака падаспелай з цэнтра харэзмійскай конніцы аказалася вырашальнай і перадавы полк быў пабіты[5], толькі нешматлікія выратаваліся ўцёкамі. Шалва трапіў у палон, а Іванэ быў забіты.

Амаль што здрадлівы ўчынак галоўнакамандуючага (летапісец паясняе гэта варожасцю і зайздрасцю Іванэ Мхаргрдзелі да братоў Тарэлі), гібель перадавога палка і страта двух знакамітых камандзіраў, якія карысталіся вылучным аўтарытэтам у арміі, гэтак дэмаралізавала салдатаў асноўнага войска, што яны проста разбегліся[8].

Страты бакоў

Пра страты арміі харэзмшаха невядома. Сучаснік гэтых падзей Ан-Назаві паведамляе, што грузіны страцілі 4 тыс.чалавек (Ібн ал-Асір заве лічбу 20 тысяч, што здаецца малаімаверным).

Наступствы

Параза пры Гарні зрабіла вылучна негатыўны ўплыў на стан Грузінскага царства. Неўзабаве пасля Гарніскай бітвы армія Джэлал ад-Дзіна ўзяла старажытную армянскую сталіцу Двін і стала рухацца да Тбілісі, сталіцы царства. Царыца Русудан пакінула ў горадзе гарнізон пад камандаваннем братоў Мемны і Боца Джакелі, а сама разам з сям’ёй і дваром пераехала ў Кутаісі.

Пасля здрады тбіліскіх мусульман Джэлал ад-Дзін узяў горад і жорстка расправіўся не толькі з хрысціянскім, але пазней і з мусульманскім насельніцтвам. Сталіца была спалена і разбурана. Пасля паходу харэзмійцаў краіна апынулася не ў стане супрацьстаяць надыходным мангольскім войскам, што прывяло да заваявання царства манголамі ў 1235 годзе.

Зноскі

  1. Джувейни.Чингиз-хан. История завоевателя мира.Пер. Е.Е. Харитонова. М.,2004. Стр.301
  2. Памятники письменности Востока, CVII. Шихаб ад-дин Мухаммад ан-Насави. Сират ас-султан Джалал ад-Дин Манкбурны (Жизнеописание султана Джалал ад-Дина Манкбурны). Пер. с араб., З.М.Буниятова. М., 1996. Стр.152
  3. Ибн ал-Асир, Ал-Камил фи-т-тарих («Полный свод истории»), Пер. с араб., П. Г. Булгакова, Ташкент — Цюрих. 2005 Стр.388
  4. Джувейни., Стр.301
  5. 1 2 ан-Насави., Стр.152
  6. Ибн ал-Асир., Стр.389
  7. ан-Насави., Стр.151
  8. Галстян А. Г. Армянские источники о монголах. М.,1962, стр.33

Гістарычныя крыніцы

Армянскія крыніцы

Мусульманскія крыніцы

Грузінскія крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Канфлікты 1225 года
Катэгорыя·Падзеі 8 жніўня
Катэгорыя·Бітвы XIII стагоддзя
Катэгорыя·1225 год у Азіі
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі
Катэгорыя·Бітвы Грузіі