wd wp Пошук:

Бітва за Хадзіту

Бітва за Хадзіту — баі паміж амерыканскімі войскамі і іракскімі паўстанцамі ў пачатку жніўня 2005 года на ўскраінах горада Эль-Хадзіта, які быў адным з многіх гарадоў, што знаходзіліся пад кантролем баевікоў у даліне ракі Еўфрат. Бітва пачалася, калі дзве групы з трох чалавек Корпуса марской пяхоты ЗША былі атакаваны і захопленыя невялікім паўстанцкім атрадам. Усе шэсць чалавек былі знойдзеныя мёртвымі пасля бою. Праз два дні пасля гэтых забойстваў акупацыйныя сілы пачалі аперацыю «Хуткі ўдар» (англ.: Quick Strike), каб пазбавіцца ад прысутнасці паўстанцаў у гэтым раёне.

Бой 1 жніўня

Раніцай 1 жніўня дзве пары снайпераў рэзервовых штабных груп USMC з трох чалавек на ўскраіне горада была атакаваная невялікім паўстанцкім атрадам з групоўкі «Джамаат Ансар аль-Суна» і ў лічаныя хвіліны была захоплена[4][5][6]. Пяць членаў атрада былі забітыя. Адзін з іх прапаў без вестак, і спачатку спадзяваліся, што яму ўдалося выратавацца. Пазней паведамлялася, што яго бачылі жывым, але параненым, і паўстанцы везлі яго па вуліцах Хадзіты ў кайданках.

Аперацыя «Хуткі ўдар»

Праз два дні пасля здарэння, каля 1000 бацуоў КМП ЗША з палкавой групы 2, разам з іракскімі салдатамі, пачалі аперацыю «Хуткі ўдар». Асноўнай мэтай было спыніць акцыі баевікоў і ліквідаваць партызанскую зону ў Хадзіце. Аперацыя пачалася, калі марскія пяхотнікі і іракскія салдаты ўвайшлі ў Хаклінію, прыкладна за сем кіламетраў на паўднёвы-захад ад горада. У гэтым раёне амерыканцамі былі забітыя 40 паўстанцаў, у тым ліку чацвёра падчас атакі баявога верталёта Super Cobra.

На другі дзень аперацыі дэсантная машына марской пяхоты ЗША, якая перавозіла людзей для першапачатковага штурму, трапіла ў вялікую прыдарожную бомбу. Аўтамабіль быў цалкам разбураны, і 15 з 16 чалавек, якія знаходзіліся ў ім, былі забітыя. Сярод забітых быў таксама іракскі грамадзянскі перакладчык[1]. Толькі адзін чалавек, кіроўца, выжыў. Ён катапультаваўся, калі дэсантная машына-амфібія была падкінутая ў паветра выбухам. Нягледзячы на тое, баец атрымаў моцныя апёкі на большай частцы свайго цела[7].

У той жа час, невялікія суда кампаніі USMC аказвалі дапамогу ў выяўленні целаў забітых і былі задзейнічаны ў буйным баі на ўсходнім беразе ракі Еўфрат.

Пад ціскам праціўніка, баевікі ўжо 4 жніўня пакудаюць горад[8].

Наступствы

1 жніўня 2005 года рота Ліма 3/25 затрымала двух мужчын «ваеннага ўзросту» ў доме побач з месцам забойства снайпераў і выявіла ў доме вялікая колькасць крыві. Абодва гэтых іракскіх мужчыны былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад для допыту. У канцы жніўня байцы правялі ператрус у тым жа доме і затрымалі яшчэ семярых мужчын. За домам быў знойдзена вялікая схованка са стралковай зброяй і выбухоўкай. Гэтыя затрыманыя таксама былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад, дзе шасцёра з іх пасля прызналіся ў забойстве амерыканцаў.

У верасні 2005 года 3-й батальён 1-й марской пяхоты атачыў і напаў на Хадзіту. Горад быў абвешчаны яшчэ адной бітвай у стылі Фалуджы, то ёсць з цяжкімі баямі паміж дамамі. Байцы ўтрымлівалі ўвесь раён трыяды Хадзіта, Барвана і Хаклія да сакавіка 2006 года. Падчас разгортвання яны выявілі больш за 1000 схованак, затрымалі больш за 400 вядомых паўстанцаў і страцілі чатырох марскіх пяхотнікаў.

У пачатку 2006 года восем іракскіх мужчын, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце са снайперам, паўсталі перад іракскім судом у Багдадзе, былі прызнаныя вінаватымі і пакараныя. Гэты рэйд згадваецца ў дакументальным фільме A&E Combat Diary: the Marines of Lima Company, прэм’ера якога адбылася ў маі таго ж года[9].

Зноскі

  1. 1 2 14 more Marines from Ohio unit die in Iraq. NBC News.
  2. 1 2 14 Marines Die in Huge Explosion in Western Iraq. Washington Post (4 жніўня 2005).
  3. Period Details Архівавана 11 верасня 2007 года.
  4. CNN.com - Six snipers among seven Marines killed in Iraq - Aug 2, 2005. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2006.
  5. Six snipers among seven Marines killed in Iraq .
  6. Filkins, Dexter 6 Marine Snipers Are Slain in Ambush in Western Iraq; Another Dies in Suicide Attack. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2017.
  7. Ohio-based Marine unit has 19 dead in two days.
  8. Battalion that lost 48 members returns to cheers .
  9. Battalion that lost 48 members returns to cheers .
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Іракскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·2005 год у Іраку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жнівень 2005 года
Катэгорыя·Бітвы ЗША
Катэгорыя·Канфлікты 2005 года