wd wp Пошук:

Бітва за Насірыю

Бітва за Насірыю — бітва, якая вялася паміж марской пяхотай ЗША і іракскімі войскамі падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак. Горад Насірыя ляжыць на беразе ракі Еўфрат ў 362 км да паўднёва-ўсход ад Багдаду. Яго насельніцтва складаецца амаль цалкам з мусульман-шыітаў. У ноч на 25 сакавіка асноўная частка марпехаў прайшлі праз горад па мастах і пачалі наступленне на поўнач у бок Багдаду. Аднак баявыя дзеянні працягваліся ў горадзе да 1 красавіка, калі іракскі супраціў у горадзе быў зламаны.

Абстаноўка

2-я экспедыцыйная брыгада марской пяхоты ЗША (Мэтавая група Тарава), пасля высадкі на тэрыторыі Ірака атрымала наступную задачу: заняць два масты ў межах Насірыі, стварыўшы калідор для 1-га палка марскіх пяхотнікаў і 6-га інжынернага батальёна, каб яны прайшлі на поўнач праз горад па шашы 7. У горадзе знаходзілася штаб-кватэра 3-га корпуса іракскай арміі. 51-я механізаваная брыгада была накіравана на поўдзень на абарону нафтавых радовішчаў, 6-я механізаваная брыгада канцэнтравалася каля Эль-Амары, а тры брыгады былі пакінутыя для абароны Насірыі[5].

Ход бітвы

Засада на канвой Кінга

Каля 6 гадзін раніцы 23 сакавіка рамонтная брыгада 507-й рамонтнай роты СВ ЗША (18 адзінак тэхнікі і 31 салдат) прапусціла паварот з шашы 8 і працягнула рух па шашы 7, да Насірыі, на варожую тэрыторыю. Канвоем камандаваў капітан Трой Кінг, які не меў вопыту і адпаведнай падрыхтоўкі[6]. Група была заўважана іракскімі войскамі, як толькі яна прайшла КПП каля ракі Еўфрат. Пасля праходжання казармаў Аль-Кудс на паўночнай ускраіне горада Кінг зразумеў, што заблукаў, і канвой пачаў шукаць шляхі пакінуць горад[7]. Каля 7 раніцы канвой трапіў у засаду: іракскія войскі ўдарылі па ім з РПГ, мінамётаў і танкаў. 11 салдат былі забітыя, некалькі, у тым ліку Уільям Джонсан і Джэсіка Лінч, трапілі ў палон. Прынамсі 15 з 18 амерыканскіх транспартных сродкаў былі знішчаны. Некаторыя з іх згарнулі з дарогі і разбіліся пры спробе пазбегнуць агню. Адзін грузавік быў раздушаны іракскім танкам Тып 69-QM[8]. Тым не менш, некалькі салдат стрымлівалі наступленне праціўніка на працягу амаль гадзіны. Да гэтага часу рота 2-й марской экспедыцыйнай брыгады (Мэтавая група Тарава) пад камандаваннем маёра Уільяма Піплза прыбыла на дапамогу і эвакуявала пакінутых у жывых[5].

Асобныя сутычкі

У той жа дзень 18 амерыканскіх салдат 1-га батальёна 2-га палка марскіх пяхотнікаў былі забітыя, а 8 дэсантных транспартаў выведзеныя з ладу ў цяжкіх баях з іракскімі войскамі вакол канала Садама[9].

Тым часам, штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt II ВПС ЗША памылкова абстраляў дэсантны транспарт, забіўшы па меншай меры аднаго марскога пяхотніка[10][11]. Пасля было высветлена, што экіпаж штурмавіка не быў апавешчаны аб тым, што марскія пяхотнікі зайшлі так далёка на поўнач, і таму прыняў іх за войскі праціўніка[5][12].

Яшчэ два марскія пяхотнікі, капрал Джэймс Эванс і сяржант Брэдлі Кортхаус, патанулі пры спробе перасекчы канал Садама пад агнём на наступны дзень[13].

Прарыў амерыканцаў на поўнач

Увечары 24 сакавіка 2-і разведвальны батальён арміі ЗША прабіўся на поўнач ад канала Садама, перарэзаў шашы 7 і стаў умацоўваць плацдарм. Пасля прыбыцця эскадрыллі верталётаў Cobra і танкаў Абрамс іракскі супраціў паў. У той жа вечар марпехі заняліся ліквідацыяй снайперскіх кропак, якія перашкаджалі прасоўванню салдат кааліцыі на поўнач, на Багдад. У прыцемках амерыканскія войскі стварылі перыметр за 15 км на поўнач ад Насірыі. Іракскія танкі і пяхота распачалі атаку, аднак яна была адбітая сіламі танкаў і мінамётнага ўзвода. Апошняя атака іракцаў была адбітая на досвітку. Каля 300 ірацкіх байцоў былі забітыя[14].

Да 27 сакавіка іракскі супраціў у горадзе быў практычна зламаны, і эпіцэнтр бітвы зрушыўся ў бок зачыстак мясцовасці і пошукавых аперацый. Невялікія групы фядаінаў Садама хаваліся па ўсім горадзе і перыядычна абстрэльвалі кааліцыйныя патрулі са стралковай зброі і РПГ[15]. Раніцай два разведчыкі знайшлі патанулы танк М1А1 Abrams на дне ракі. Танк лічыўся зніклым без вестак з ночы 24—25 сакавіка. Унутры былі знойдзены целы чатырох марскіх пяхотнікаў з 1-га танкавага батальёна[16].

Зноскі

  1. Wages of War - Appendix 1. Survey and assessment of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 War (нявызн.) (недаступная спасылка). Comw.org. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2015.
  2. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  3. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  4. Wages of War - Appendix 1. Survey and assessment of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 War (нявызн.) (недаступная спасылка). Comw.org. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2015.
  5. 1 2 3 Rohr, Karl. Fighting Through the Fog of War (нявызн.). Marine Corps Gazette. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 29 снежня 2008.
  6. Lowry, p. 88
  7. Lowry, p. 131
  8. Lowry, p. 139
  9. Connell, R.. Deadly Day for Charlie Company (нявызн.), Los Angeles Times (26 жніўня 2003). Праверана 5 студзеня 2009. Архівавана 31 снежня 2008.
  10. Krakauer, Jon, «Where Men Win Glory: The Odyssey of Pat Tillman.» Doubleday, New York (2009).
  11. Connell, R.. Deadly Day for Charlie Company (нявызн.), Los Angeles Times (26 жніўня 2003). Праверана 5 студзеня 2009. Архівавана 31 снежня 2008.
  12. Lowry, pp.198-199
  13. Defense.Gov News Release: Dod Announces Change In Marine Casualty Status (нявызн.). Defenselink.mil. Праверана 5 красавіка 2015.
  14. Ricks, Thomas. Key Marine Commander Is Removed; No Explanation Given for Decision (нявызн.), Washington Post (5 красавіка 2003). Праверана 29 снежня 2008.
  15. Lowry, pp. 354—355
  16. Lowry, p. 256

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Іракскай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бітвы ЗША
Катэгорыя·Канфлікты 2003 года
Катэгорыя·Сакавік 2003 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі