wd wp Пошук:

Бітва за Вазін

Баі за Вазін — узброеныя сутыкненні падчас лівійскай грамадзянскай вайны за ўладанне горадам Вазін, размешчанага недалёка ад лівійска-туніскай мяжы[2][3].

Папярэднiя падзеi

У першыя дні вайны ў гарах Нафуса даволі хутка былі сфармаваныя паўстанцкія атрады, якія змагаліся супраць урада Муамара Кадафі, але яны панеслі сур’ёзныя паразы ад лаялістаў. Вазін яшчэ ў сакавіку быў узяты мяцежнікамі, але неўзабаве горад адбіла ўрадавая армія, адрэзаўшы адзін з шляхоў забеспячэння паўстанцкіх атрадаў з Туніса і Еўропы. Каб аднавіць пастаўкі ўзбраенняў і баепрыпасаў праз Вазін ад замежных саюзнікаў у горы Нафуса, паўстанцы пачалі рыхтаваць аперацыю па паўторнаму захопу горада[4].

Баi

21 красавіка атрады мяцежнікаў паспрабавалі штурмам узяць Вазін, але сустрэлі жорсткi супраціў з боку ўрадавай арміі[5]. Аднак крыху пазней паўстанцы змаглі заціснуць лаялістаў паміж горадам і Тунісам, тым самым блакаваўшы цэлую роту. У выніку 105 ваеннаслужачых лівійскай арміі збеглі ў Туніс, дзе яны здаліся туніскім уладам[6][7].

Тым часам у самім горадзе мяцежнікі арыштавалі 13 чалавек, якія сімпатызавалі ўраду Муамара Кадафі. Неўзабаве аднавіліся пастаўкі з Туніса ў паўстанцкія атрады Нафускіх гор[8].

24 красавіка сілы лаялістаў пачалі абстрэльваць пазіцыі паўстанцаў блізу Вазіна.

28 красавіка ўрадавыя сілы вярнулі пад свой кантроль Вазiн, адкінуўшы паўстанцаў да мяжы, дзе баі працягваліся на ўскраінах туніскага пагранічнага горада Дэхіба[9]. Паведамлялася, што некалькі мяцежнікаў былі забітыя, а яшчэ некалькі зазвачены ў палон. У плыні дня мяцежнікі паспрабавалі контратакаваць. Разлютаваныя баі працягваліся і ўначы, але паўстанцам не ўдалося дасягнуць значных вынікаў[10][11][9][12].

На наступную раніцу ў сутыкненні на баку паўстанцаў прыняла ўдзел туніская армія. Туніскiя ваенныя змаглі адкінуць назад войскі ўрада. Аднак аб’яднаным сілам ПНС і Туніса ўзяць Вазін не ўдалося[13]. Горад атрымалася ўзяць толькі праз некалькі дзён.

1 мая ўрадавыя сілы абстралялі тэрыторыю Туніса[14].

7 мая адноўленыя баявыя дзеянні ў Вазiне прывялі да ўзмацнення абстрэлаў тэрыторыі Туніса. Улады Туніса былі вымушаныя эвакуіраваць ўсё мясцовае насельніцтва ў прымежны горадзе Дэхiба. Прыкладна 100 снарадаў упалі на тэрыторыі Туніса, у выніку чаго адзін дом быў пашкоджаны, аднак ахвяраў не было. Туніскiя ўлады заявілі, што сітуацыя «вельмі небяспечная» і што яны будуць рабіць усё, каб абараніць сваю краіну.

Праз дзевяць дзён, 16 мая, туніскія войскі прадухілілі спробу перасячэння мяжы 200 салдатамі ўрадавай арміі. На здзіўлення, усё прайшло мірна і без прымянення зброі

9 ліпеня аднавіліся сутыкнення ў Вазiне.

29 ліпеня паўстанцы атакавалі лаялістаў у населеным пункце Айн-Газае, які знаходзіцца недалёка ад Вазiна. Больш yзброеных сутыкненняў паблізу Вазiна і на лівійскім-туніскай мяжы не адбывалася[15].

Зноскі

  1. Noueihed, Lin Libya says Gaddafi survives air strikes, but son killed(англ.) . Stuff.co.nz (2 мая 2011). Праверана 17 верасня 2011.
  2. Need to Know News: Two photographers killed in Libya; gas prices at all time high(англ.) , CNN (21 красавіка 2011).
  3. Libya Rebels Claim Control over Tunisian Crossing(англ.) . Egypt Daily. Праверана 3 лістапада 2014.
  4. Libya Rebels Claim Control over Tunisian Crossing(англ.) . CRI. Праверана 3 лістапада 2014.
  5. Libya Live Blog - April 21(англ.)  (недаступная спасылка). Aljazeera.net (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  6. Eileen Byrne Libyan rebels seize western border post(англ.) . Financial Times (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 5 снежня 2018.
  7. Libya Live Blog - April 22(англ.)  (недаступная спасылка). Aljazeera.net (21 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  8. Rebels make advances seize border crossing(нявызн.), Sydney Morning Herald .(недаступная спасылка)
  9. 1 2 Libya Live Blog - April 28(англ.)  (недаступная спасылка). Aljazeera.net (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  10. New clashes between Libyans at Tunisia border post(англ.)  (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
  11. WRAPUP 1-Libya angers Tunisia as war briefly crosses border(англ.)  (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
  12. C. J. Chivers Rebels Register Small Gains in Western Libya(англ.)  (недаступная спасылка). The New York Times (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  13. Libya Live Blog - April 29(англ.)  (недаступная спасылка). Aljazeera.net (28 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 April 2011. Праверана 5 снежня 2018.
  14. Libyan artillery rounds land in Tunisian town(англ.) , Reuters (1 May 2011). Праверана 23 снежня 2018. Архівавана 4 мая 2011.
  15. F_474 Amid heavy fighting, Libyan insurgents close down border post with Tunisia(англ.) . People’s Daily. Праверана 3 November 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Ліпень 2011 года
Катэгорыя·Красавік 2011 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2011 год у Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чэрвень 2011 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Май 2011 года
Катэгорыя·Канфлікты 2011 года
Катэгорыя·Бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі