Баі за Вазін — узброеныя сутыкненні падчас лівійскай грамадзянскай вайны за ўладанне горадам Вазін, размешчанага недалёка ад лівійска-туніскай мяжы[2][3].
У першыя дні вайны ў гарах Нафуса даволі хутка былі сфармаваныя паўстанцкія атрады, якія змагаліся супраць урада Муамара Кадафі, але яны панеслі сур’ёзныя паразы ад лаялістаў. Вазін яшчэ ў сакавіку быў узяты мяцежнікамі, але неўзабаве горад адбіла ўрадавая армія, адрэзаўшы адзін з шляхоў забеспячэння паўстанцкіх атрадаў з Туніса і Еўропы. Каб аднавіць пастаўкі ўзбраенняў і баепрыпасаў праз Вазін ад замежных саюзнікаў у горы Нафуса, паўстанцы пачалі рыхтаваць аперацыю па паўторнаму захопу горада[4].
21 красавіка атрады мяцежнікаў паспрабавалі штурмам узяць Вазін, але сустрэлі жорсткi супраціў з боку ўрадавай арміі[5]. Аднак крыху пазней паўстанцы змаглі заціснуць лаялістаў паміж горадам і Тунісам, тым самым блакаваўшы цэлую роту. У выніку 105 ваеннаслужачых лівійскай арміі збеглі ў Туніс, дзе яны здаліся туніскім уладам[6][7].
Тым часам у самім горадзе мяцежнікі арыштавалі 13 чалавек, якія сімпатызавалі ўраду Муамара Кадафі. Неўзабаве аднавіліся пастаўкі з Туніса ў паўстанцкія атрады Нафускіх гор[8].
24 красавіка сілы лаялістаў пачалі абстрэльваць пазіцыі паўстанцаў блізу Вазіна.
28 красавіка ўрадавыя сілы вярнулі пад свой кантроль Вазiн, адкінуўшы паўстанцаў да мяжы, дзе баі працягваліся на ўскраінах туніскага пагранічнага горада Дэхіба[9]. Паведамлялася, што некалькі мяцежнікаў былі забітыя, а яшчэ некалькі зазвачены ў палон. У плыні дня мяцежнікі паспрабавалі контратакаваць. Разлютаваныя баі працягваліся і ўначы, але паўстанцам не ўдалося дасягнуць значных вынікаў[10][11][9][12].
На наступную раніцу ў сутыкненні на баку паўстанцаў прыняла ўдзел туніская армія. Туніскiя ваенныя змаглі адкінуць назад войскі ўрада. Аднак аб’яднаным сілам ПНС і Туніса ўзяць Вазін не ўдалося[13]. Горад атрымалася ўзяць толькі праз некалькі дзён.
1 мая ўрадавыя сілы абстралялі тэрыторыю Туніса[14].
7 мая адноўленыя баявыя дзеянні ў Вазiне прывялі да ўзмацнення абстрэлаў тэрыторыі Туніса. Улады Туніса былі вымушаныя эвакуіраваць ўсё мясцовае насельніцтва ў прымежны горадзе Дэхiба. Прыкладна 100 снарадаў упалі на тэрыторыі Туніса, у выніку чаго адзін дом быў пашкоджаны, аднак ахвяраў не было. Туніскiя ўлады заявілі, што сітуацыя «вельмі небяспечная» і што яны будуць рабіць усё, каб абараніць сваю краіну.
Праз дзевяць дзён, 16 мая, туніскія войскі прадухілілі спробу перасячэння мяжы 200 салдатамі ўрадавай арміі. На здзіўлення, усё прайшло мірна і без прымянення зброі
9 ліпеня аднавіліся сутыкнення ў Вазiне.
29 ліпеня паўстанцы атакавалі лаялістаў у населеным пункце Айн-Газае, які знаходзіцца недалёка ад Вазiна. Больш yзброеных сутыкненняў паблізу Вазiна і на лівійскім-туніскай мяжы не адбывалася[15].