wd wp Пошук:

Бірмінгемскі гарадскі ўніверсітэт

Бірмінгемскі гарадскі ўніверсітэт (англ.: Birmingham City University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бірмінгем.

Агульная характарыстыка

Бірмінгемскі гарадскі ўніверсітэт першапачаткова створаны як Бірмінгемскі каледж мастацтваў з вытокамі ў 1843 годзе. Ён быў рэарганізаваны ў політэхнічны інстытут ў 1971 годзе і атрымаў статус універсітэта ў 1992 годзе.

Універсітэт мае тры асноўныя кампусы, якія абслугоўваюць чатыры факультэты, і прапануе курсы па мастацтву і дызайну, бізнэсу, навакольным асяроддзі, вылічальнай тэхніцы, адукацыі, інжынерыі, англійскай мове, ахове здароўя, юрыспрудэнцыі, выканальніцкім мастацтве, сацыяльных навуках і тэхналогіях.

Гэта другі па велічыні з пяці універсітэтаў горада Бірмінгема.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1843 годзе
Катэгорыя·Бірмінгем