wd wp Пошук:

Біргіт Окесан

Біргіт Окесан (шведск.: Anna Ida Birgit Åkesson: 24 сакавіка 1908 — 24 сакавіка 2001) — шведская танцорка і харэограф.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мальмё ў 1908 годзе. Яе бацькамі былі будаўнік Нільс Окесан і Іда Окесан.

Вучылася танцу ў 1929—1931 гадах у Дрэздэне ў школе Мэры Вігман яна зрабіла ўражанне на ​​выкладчыцу сваім танцам, а затым некалькі гадоў выступала разам з ёй. Пасля Германіі паехала навучацца ў Парыж. Па яе словах, яна хацела іншага ў мастацтве, хацела зразумець і адчуць магчымасці свайго цела. У 1934 годзе яна стварыла ўласную харэаграфію і выступіла з ёй у парыжскай Камеды Франсэз. Аднак сапраўднае прызнанне да яе прыйшло толькі ў 1951 годзе, калі яна выступіла з сольнымі танцамі, прычым адзін танцавальны нумар праходзіў у поўнай цішыні без музыкі. Гэта выступ выклікаў захапленне ў прэсе, і Біргіт стала адной з яскравых фігур у еўрапейскім танцы.

У 1950-х гг. працавала з Эрыкам Ліндэгренам і Карлам Блумдалем, ствараючы нумары выступленняў у Каралеўскай оперы ў Стакгольме. У асноўным яна стварала балеты, у тым ліку бліскучыя танцавальныя сцэны ў оперы Блумдаля «Аніяра» паводле паэмы «Аніяра» Хары Марцінсана. «Аніяра» стала авангардам у экспрэсіянісцкім танцы. У 1967 годзе пакінула Каралеўскую оперу і шмат падарожнічала ў пошуках сябе і новых ідэй. Пошукі глыбіннай сутнасці танца ў Еўропе нічога не далі і прывялі яе ў Афрыку. Тут яна сабрала калекцыю танцавальных масак розных афрыканскіх краін.

Шмат гадоў працавала харэографам і ўваходзіла ў лік лепшых харэографаў Швецыі. У 1996 годзе яна атрымала прыз «Stora priset» Шведскай акадэміі. У 1999 годзе ёй прысвоілі званне ганаровага доктара філасофіі Стакгольмскага ўніверсітэта.

Акрамя танцаў захаплялася разьбой па дрэве і ўдзельнічала ў шэрагу выстаў. Некаторыя яе работы захоўваюцца ў Гётэбаргскім музеі.

Памерла ў 2001 годзе ў Стакгольме. У 2008 годзе яе калекцыя танцавальных масак была перададзена этнаграфічнага музею Стакгольма і прадстаўлена на выставе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120773228 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Birgit Åkesson // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. 1 2 Anna Ida Birgit Åkesson 1908-03-24 — 2001-03-24 Dansare, koreograf // (unspecified title) Праверана 8 лютага 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120773228 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Харэографы Швецыі
Катэгорыя·Харэографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мальмё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка