wd wp Пошук:

Бёюк-Зіра

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бёюк-Зіра (азерб.: Böyük Zirə) — адзін з астравоў Бакінскага архіпелага ў Каспійскім моры. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча - 1,2 км².

Геаграфія

Востраў Бёюк-Зіра месціцца ў Бакінскай бухце ў 8,9 км на поўдзень ад гарадской набярэжнай. Выцягнуты з захаду на ўсход на 3 км, з поўначы на поўдзень — на 140 м - 620 м. Узбярэжжа скалістае, часткова ў атачэнні камяністых і пясчаных пляжаў. Паўночна-заходні край вострава высокі. Найвышэйшы пункт — 37 м. Сталых крыніц пітной вады няма.

Прырода

Зараснікі ксерафітных раслін маюцца на ўзвышанай частцы вострава Бёюк-Зіра. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены рэдкімі паўзунамі, птушкамі і казуркамі.

Гісторыя

Назва вострава Бёюк-Зіра складаецца з двух слоў — азерб.: Böyük (“вялікі”) і перс.: جزیره (“востраў”). У 1719 г. Пётр I даў яму назву Нарген, паколькі Бёюк-Зіра нагадаў яму аднайменны востраў у Фінскім заліве. Старая назва была вернута ў 1991 г. з набыццём незалежнасці Азербайджана.

11 снежня 1884 г. на паўночным узбярэжжы быў усталяваны маяк. У 1941 г. ён быў узарваны, каб прадухіліць магчымыя бамбёжкі Баку з боку нямецкай авіяцыі, якая магла арыентавацца на святло маяка. Узноўлены ў 1958 г.

Падчас I Сусветнай вайны на востраве знаходзілася 10 тысяч турэцкіх ваеннапалонных, захопленых пры наступленні расійскіх войск ва Усходняй Анатоліі. Большасць з іх загінула. У гады сталінскіх рэпрэсій Бёюк-Зіра з’яўляўся месцам растрэлаў і катаванняў.

Пасля 1991 г. востраў Бёюк-Зіра знаходзіцца ў распараджэнні ваеннага ведамства Азербайджана. На поўдзень ад вострава створаны падводныя ўмацаванні для абароны Баку. У 2011 г. быў прэзентаваны праект стварэння на Бёюк-Зіра турыстычна-забаўляльнай зоны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Каспійскага мора