Бё́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Бёрда.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ваевіцкага і Убалацкага сельсаветаў[1]. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчанскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баркі, Убалацце і Хрэлеў) і Клічаўскага пассавета (11 населеных пунктаў: вёскі Астапаўка, Ваевічы, Восаў, Кавяза, Лаззё, Міжрэчча, Новае Бёрда, Палосы, Перасопня, Рубеж і Старое Бёрда)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.