wd wp Пошук:

Бярозка трохкаляровая

Бярозка трохкаляровая (Convolvulus tricolor) — від раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Назва

Навуковая відавая назва паходзіць ад лацінскага слова трохкаляровы (лац.: tricolor)

Апісанне

Гэта аднагадовая расліна, дасягае вышыні ад 15 да 50 сантыметраў з адзінкавымі кветкамі на доўгіх ножках. Вяночак ад 15 да 40 міліметраў у даўжыню, сіні, а цэнтр жоўты і белы. Перыяд цвіцення з чэрвеня па верасень.

Распаўсюджанне

Паўночная Афрыка: Алжыр; Лівія; Марока; Туніс. Еўропа: Германія, Былая Югаславія; Грэцыя; Італія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Таксама культывуецца, выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на адкрытых, сухіх месцах.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Бярозкавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы