wd wp Пошук:

Бягомльскі сельсавет

Бяго́мльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бягомль.

Асноўныя звесткі

Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім узвышшы. Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ рака Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына. У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера. Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск M3. У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.

На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка[1], спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Бягомльскага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года Бягомльскі пассавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Асаўскога сельсавета, у склад Юхнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[2]. 18 лютага 1964 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Юхнаўскага сельсавета.

20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Бягомля) — 2025 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бягомльскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе