wd wp Пошук:

Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов

«Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов» — штодзённая бальшавіцкая газета. Выдавалася 27—31 кастрычніка (913 лістапада) 1917 у Мінску на рускай мове.

Выданне «Бюллетень…» было распачата бальшавіцкай фракцыяй Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў з мэтай падтрымаць падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе з боку салдат Заходняга фронту і працоўных Беларусі, што выявілася ў 1-м нумары газеты. 27 кастрычніка (9 лістапада) ў ёй быў змешчаны «Загад № 1. Да насельніцтва гор. Мінска і ваколіц», у якім бальшавіцкая фракцыя ад імя выканкома Мінскага Савета абвясціла пераход улады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выкарыстоўваючы «Бюллетеня…» як надпартыйны орган, бальшавікі праводзілі праз яго сваю палітыку. Тут друкаваліся загады і тэлеграмы Петраградскага ВРК, паведамленні пра II Усерасійскі з’езд Саветаў, дэкрэты аб міры, зямлі, друку, прывітальныя тэлеграмы вайскоўцаў на адрас Савета народных камісараў і інш. На час пераходу ўлады да Камітэта выратавання рэвалюцыі газета не падпарадкавалася загадам апошняга і распачала супраць яго ідэйна-палітычную барацьбу. Спыніла існаванне ў сувязі з канчатковай перамогай бальшавікоў у Мінску.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове