Бюджэт (фр.: bougette[1]) — схема даходаў і расходаў пэўнай асобы (сям’і, бізнесу, арганізацыі, дзяржавы і г. д.), якая ўсталёўваецца на пэўны перыяд часу, звычайна на адзін год. Бюджэт — гэта найважнейшая канцэпцыя як у мікраэканоміцы, так і ў макраэканоміцы (дзяржаўны бюджэт). Вывучэннем бюджэту займаецца навука фінансы.