wd wp Пошук:

Бэр Аршанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аршанскі. Бэр Аршанскі (30 лістапада 1883, Гарадок — 15 лістапада 1945, Масква) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар.

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся на Віцебшчыне ў яўрэйскай сям’і. Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 г. жыў у Рызе. У 1903 уступіў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вільню. З 1913 у Санкт-Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накіраваны ў Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З’яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Літве. Да пачатку 1920-х гадоў пераехаў у Мінск. З 1920 намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 19251926 гады рэдагаваў газету «Октобэр» («Кастрычнік», выдавалася на ідыш). Быў намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (19201926). У 1927 годзе накіраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 года зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР. У 1930-ыя гады пабываў на Калыме.

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму «Пачатак усходу» пра рэвалюцыйныя падзеі 1905—1906 г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне.

Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра.

П’еса Б. Аршанскага «Кроў» ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.

Пісаў на ідыш, беларускай і рускай мовах.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадку
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Народныя камісары працы БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Члены Бунда
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Члены Віцебскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў