Бэрэзніўскі раён[1] (укр.: Березнівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бэрэзнэ[1] (укр.: Березне).
Утвораны ў 1957 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 64121 чалавек, плошча — 1710 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 53 сяла.