wd wp Пошук:

Бэрэзнэ

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бэрэзнэ.

Бэрэзнэ[1] (укр.: Березне) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Бэрэзніўскага раёна.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне пра паселішча адносіцца да 1445 года. У 1549 годзе з насельніцтва спаганялі падатак 20 грошаў з «дыму». Мар’яна Сямашка, дачка Мікалая Сямашки, прынесла свайму мужу Станіславу Даніловічу паселішча і замак як пасаг. 27 сакавіка 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўваходзіць у склад Расійскай імперыі; насельніцтва складае 1086 жыхароў. Канец XIX стагоддзя — насельніцтва мястэчка складала 3,4 тыс. У 1920 годзе паселішча ўвайшло ў склад Польшчы і атрымала статус горада Кастопальскага павета Валынскага ваяводства. У 1939 годзе ўваходзіць у склад Савецкага Саюза; у Ровенскай вобласці УССР. У 1941 годзе горад занялі нямецкія войскі. У 1944 годзе заняты часткамі Савецкай Арміі. У 1957 годзе паселішча атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу. 21 снежня 2000 года пастановай Вярхоўнай Рады Украіны пасёлак гарадскога тыпу Бэрэзнэ аднесены да катэгорыі гарадоў раённага значэння. У 2002 годзе па дадзеных Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 г. у горадзе пражывала 13669 чал.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бэрэзніўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных