Бэрдзянскі раён[1] (укр.: Бердянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бэрдзянск[1] (укр.: Бердянськ).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 25743 чалавекі, плошча — 1776 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 35 сёлаў.