wd wp Пошук:

Бэпэ Грыла

Джузэпэ П’ера «Бэпэ» Грыла (італ.: Giuseppe Piero “Beppe” Grillo; нар. 21 ліпеня 1948, Генуя) — італьянскі комік, акцёр, блогер і палітык. У 2009 годзе заснаваў пратэстны палітычны рух «Пяць зорак». Партыя хутка стала популярнай і дабілась сур’ёзных поспехаў у палітычнай барацьбе. Трэцяе месца з болей за 25 % падтрымкі на парламенцкіх выбарах ў лютым 2013 года сталі галоўнай сенсацыяй гэтых выбараў.[3]

Біяграфія

Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1948 года ў Генуі. Заканчвае ўніверсітэт па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік, але з сярэдзіны 70-х гадоў пачынае працаваць як камедыйны акцёр у розных тэлевізійных шоў. Яго папулярнасць расце і ў сярэдзіне 80-х ужо вядзе ўласныя перадачы, якія пачынаюць спецыялізавацца ўсё больш на палітычнай сатыры. У 90-е гадах працуе больш у розных тэатрах. З 2009 годзе на чале партыі „Рух 5 зорак“, якая займае сацыял-ліберальныя пазіцыі і пры ім атрымала поспех у некалькі выбараў на ўзроўні правінцый.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Beppe Grillo // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. У Італіі атрымлівае перамогі партыя, створаная комікам
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генуі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Папулізм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Руху пяці зорак
Катэгорыя·Акцёры Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных