Джузэпэ П’ера «Бэпэ» Грыла (італ.: Giuseppe Piero “Beppe” Grillo; нар. 21 ліпеня 1948, Генуя) — італьянскі комік, акцёр, блогер і палітык. У 2009 годзе заснаваў пратэстны палітычны рух «Пяць зорак». Партыя хутка стала популярнай і дабілась сур’ёзных поспехаў у палітычнай барацьбе. Трэцяе месца з болей за 25 % падтрымкі на парламенцкіх выбарах ў лютым 2013 года сталі галоўнай сенсацыяй гэтых выбараў.[3]
Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1948 года ў Генуі. Заканчвае ўніверсітэт па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік, але з сярэдзіны 70-х гадоў пачынае працаваць як камедыйны акцёр у розных тэлевізійных шоў. Яго папулярнасць расце і ў сярэдзіне 80-х ужо вядзе ўласныя перадачы, якія пачынаюць спецыялізавацца ўсё больш на палітычнай сатыры. У 90-е гадах працуе больш у розных тэатрах. З 2009 годзе на чале партыі „Рух 5 зорак“, якая займае сацыял-ліберальныя пазіцыі і пры ім атрымала поспех у некалькі выбараў на ўзроўні правінцый.