wd wp Пошук:

Бычыны цэпень

Бычыны цэпень, Няўзброены цэпень, Бычыны саліцёр (Taeniarhynchus saginatus) — від стужачных чарвей.

Апісанне

Паразітуе ў кішэчніку драпежных жывёл і чалавека. Мае памеры да 5—7 м. Галоўка як і ў іншых цэпеняў з 4 прысоскамі, але без хабатка і кручкоў. Цела мае да 1 тыс. і больш членікаў.

Асаблівасці біялогіі

Развіццё бычынага цэпеня адбываецца са зменай двух гаспадароў. Асноўным гаспадаром з’яўляецца чалавек. Спелыя членікі з калам выводзяцца з кішэчніка і могуць быць праглынуты буйной рагатай жывёлай разам з забруджанай травой. У кішэчніку каровы (прамежкавага гаспадара) з яец выходзіць лічынка. Праз сценку кішэчніка яна пранікае ў кроў, разносіцца па целе жывёлы і асядае ў мышцах. Тут утвараецца новая лічынка — фіна. Яна мае выгляд пузыра, на адным канцы якога ўкручана ўнутр галоўка з шыйкай. Лічынка расце, дасягае памераў гарошыны. Калі чалавек есць дрэнна праваранае, прасмажанае або правяленае мяса, фіна можа трапіць у яго страўнік, затым у кішэчнік. Тут галоўка з шыйкай выварочваецца і прымацоўваецца да сценкі кішэчніка.

Спелы членік

Чарвяк расце і пачынае ўтвараць спелыя членікі з палавой сістэмай. Матка складаецца з падоўжанага ствала і 17—30 бакавых адросткаў. Цэпень размнажаецца, спелыя членікі з яйцамі адрываюцца і выводзяцца вонкі. За 18—20 гадоў, якія можа праіснаваць бычыны цэпень, у яго членіках ўтвараюцца і выдзяляюцца каля 11 млрд яец.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Паразіты
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачныя чэрві
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1782 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды