wd wp Пошук:

Бычок-пясочнік

Бычок-пясочнік, бычок-пясчанік (Neogobius fluviatilis) — рыба сямейства Бычковыя (Gobiidae).

Даўжыня 7—12, часам да 20 см, маса да 50 г. Цела буравата-шэрага або жаўтавата-шэрага колеру, з 8—12 цёмнымі плямамі ўздоўж бакоў. Самцы ў час нерасту чорныя. Брушныя плаўнікі ўтвараюць круглы прысосак.

Пашырэнне і экалогія

Пашыраны ў рэках басейна Чорнага мора. У вялікай колькасці ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Трымаюцца пясчаных перакатаў з павольным цячэннем. Нераст у маі—чэрвені.

Гаспадарчага значэння не мае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бычковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара