Буэ́лія (Buellia) — род лішайнікаў сямейства каліцыевых.
Слаявіна коркавая, белавата-шэрая або зеленаватая, парошыста-зярністая. Пладовыя целы круглаватыя, чорныя, уціснутыя ў слаявіну або сядзячыя. Сумкі з 8—10, радзей 12—24 спорамі.
На Беларусі ў хваёвых лясах сустракаюцца Buellia griseovirens і Buellia schaereri[1].
Буэлія кропкавая (Buellia punctata), якая расце на кары лісцевых дрэў, камяністых субстратах, споранасіць у вільготныя перыяды года, цяпер уключаецца ў род Amandinea.
Індыкатарныя расліны.