wd wp Пошук:

Буэлія

Буэ́лія (Buellia) — род лішайнікаў сямейства каліцыевых.

Апісанне

Слаявіна коркавая, белавата-шэрая або зеленаватая, парошыста-зярністая. Пладовыя целы круглаватыя, чорныя, уціснутыя ў слаявіну або сядзячыя. Сумкі з 8—10, радзей 12—24 спорамі.

На Беларусі ў хваёвых лясах сустракаюцца Buellia griseovirens і Buellia schaereri[1].

Буэлія кропкавая (Buellia punctata), якая расце на кары лісцевых дрэў, камяністых субстратах, споранасіць у вільготныя перыяды года, цяпер уключаецца ў род Amandinea.

Значэнне

Індыкатарныя расліны.

Зноскі

  1. А. П. ЯЦЫНА ТАКСОНОМИЧЕСКИЙ АНАЛИЗ ЛИШАЙНИКОВ СОСНОВЫХ ЛЕСОВ БЕЛАРУСИ. С. 70 Архівавана 25 лістапада 2020. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каліцыевыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта