Буцькі́[2] (трансліт.: Bućki, руск.: Бутьки) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.
Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[3], да 1 снежня 2009 года — у склад Варанілавіцкага сельсавета[4].
У 1986 на курганным могільніку ля вёскі знойдзены каменны ідал. Захоўваецца на тэрыторыі Пружанскага палацыка