wd wp Пошук:

Бухарэсцкі нацыянальны музычны ўніверсітэт

Бухарэсцкі нацыянальны музычны ўніверсітэт (рум.: Universitatea Naţională de Muzică Bucureşti) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бухарэст.

Гісторыя

Заснаваны ў 1864 годзе ўказам Александру Іаан Куза. Пачаў сваю дзейнасць 6 кастрычніка 1864 года як кансерваторыя музыкі і дэкламацыі пад кіраўніцтвам кампазітара Аляксандру Флехтэнмахера. У 1907 годзе кансерваторыя музыкі і дэкларацыі рэарганізавана ў кансерваторыю музыкі і драматычнага мастацтва. 17 ліпеня 1931 года стала называцца Каралеўскай акадэміяй музыкі і драматычнага мастацтва. З 1950 па 1990 год ВНУ называлася Кансерваторыя імя Чыпрыяна Парумбеску. З 1990 па 1998 год ён функцыянаваў пад назвай “Бухарэсцкая музычная акадэмія”. З 1998 па 2001 год насіў назву Бухарэсцкі ўніверсітэт музыкі. Пастановай урада Румыніі ад студзеня 2001 года названы Бухарэсцкім нацыянальным універсітэтам музыкі.

Структура

Спасылкі

Зноскі

  1. https://www.unmb.ro/despre-noi/conducere-administratie/rector/
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Бухарэст
Катэгорыя·Універсітэты Румыніі