wd wp Пошук:

Бутурлінаўка

Бутурлінаўка (руск.: Бутурлиновка) — горад (з 1917) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бутурлінаўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 26,5 тыс. чалавек (2005).

Размешчаны на паўночнай ускраіне Калацкага ўзвышша, на рацэ Асярэдзь (прыток Дона), за 180 км на паўднёвы ўсход ад Варонежа. Чыгуначная станцыя.

Заснаваны ў 1740 годзе, калі імператрыца Лізавета Пятроўна падарыла гэтыя землі генерал-фельдмаршалу А. Б. Бутурліну (1694—1767).

Харчовая прамысловасць, завод жалезабетонных вырабаў.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)