wd wp Пошук:

Бурмістраўска-радзецкі суд

Бурмістраўска-радзецкі суд — мясцовы суд для гараджан y Вялікім Княстве Літоўскім y XIVXVIII стст. Дзейнічаў адначасова з войтаўска-лаўніцкім судом y гарадах, якія атрымалі прывілей на магдэбургскае права. У склад суда ўваходзілі бурмістры і радцы, колькасць якіх залежала ад памераў горада. Суд разглядаў пераважна нязначныя правапарушэнні мяшчан, цяжбы купцоў і рамеснікаў.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Суды