Букча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Букча.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. 25 снежня 1930 года з часткі сельсавета створаны Радзілавіцкі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёна[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.
На 1 студзеня 1933 — 19 населеных месц, 167 гаспадарак, 842 жыхары.
Паводле перапісу 2009 года сельсавет уключае 2 населеныя пункты — вёскі Букча і Карма, насельніцтва складае 669 чалавек[2], з іх 99,6 % — беларусы[3].