wd wp Пошук:

Букчанскі сельсавет

Букча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Букча.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. 25 снежня 1930 года з часткі сельсавета створаны Радзілавіцкі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёна[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.

На 1 студзеня 1933 — 19 населеных месц, 167 гаспадарак, 842 жыхары.

Паводле перапісу 2009 года сельсавет уключае 2 населеныя пункты — вёскі Букча і Карма, насельніцтва складае 669 чалавек[2], з іх 99,6 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Букчанскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Тураўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе