wd wp Пошук:

Будынак Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ

Будынак Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ — будынак у Магілёве, размешчаны па адрасе вул. Крыленкі, 12. Узведзены ў 1988 годзе па праекце архітэктара К. Аляксеева для Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ і Магілёўскага гарадскога гаркама ЛКСМБ. У наш час у будынку размяшчаецца Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Архітэктура

Уяўляе сабой цагляны з атынкаванымі фасадамі 5-павярховы будынак з развітым цокальным паверхам, дзе размешчаны актавая зала і фае. У аб’ёмна-планіровачнай кампазіцыі выкарыстаны рэльеф участку — значны перапад вышынь дазволіў зрабіць уваходы ў адміністрыцыйны блок на ўзроўні 1-га паверху, у актавую залу — на ўзроўні цокальнага. Уваходная група (партал) абліцавана паліраваным гранітам цёмна-чырвонага колеру. У аздабленні памяшканняў выкарыстаны граніт, мармур, каштоўныя пароды драўніны. У комплексе з будынкам вырашана добраўпарадкаванне прылеглай плошчы з парадным падыходам з боку праспекта Міру і пад’ездам аўтатранспарту з вуліцы Крыленкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·1988 год у Магілёве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1988 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева
Катэгорыя·Вуліца Крыленкі (Магілёў)