wd wp Пошук:

Буда-Кашалёўскія дубы-волаты

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. дуб-волат. Буда-Кашалёўскія дубы-волаты (Буда-Кашалёўскі-1 і Буда-Кашалёўскі-2) — батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.

Дуб «Буда-Кашалёўскі-1» размешчаны за 2,5 кіламетры на паўднёвы захад ад в. Шарыбаўка, у выдзеле 7 квартала № 16, «Буда-Кашалёўскі-2» — за 0,5 км на поўдзень ад в. Патапаўка, у выдзеле 3 квартала № 70 Буда-Кашалёўскага лясніцтва Буда-Кашалёўскага лясгаса[1].

Першапачаткова было 8 паасобных дрэў дуба звычайнага. Узрост каля 255—335 гадоў, вышыня 30—37 м, дыяметр 1,14—1,4 м (1983). Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года[2].

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці станам на 01.01.2014 г.
  2. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння — Гомельская вобласць Архівавана 19 снежня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Буда-Кашалёўскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вёска Шарыбаўка
Катэгорыя·Патапаўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Дубы
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі