wd wp Пошук:

Брэстжылпраект

«Брэстжылпраект» — прадпрыемства ў Брэсце, якое размяшчаецца ў будынку па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 16. Спецыялізуецца на рэканструкцыі, капітальным рамонце, мадэрнізацыі грамадзянскіх аб’ектаў у розных галінах народнай гаспадаркі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1968 годзе ў Брэсце як інстытут «Белрамбудпраект» і праектна-канструктарская майстэрня (ПКМ) пры ім. У 1969 годзе інстытут перайменаваны ў «Белкамунпраект», у склад якога ўвайшла ПКМ. З 1974 у распараджэнні Беларускага інстытута па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння «Белжылпраект», з 1987 года — яго філіял. З 1989 года філіял ператвораны ў праектна-вышукальніцкі і канструктарска-тэхналагічны інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння з сучаснай назвай, з 2003 года адкрытае акцыянернае таварыства.

Структура

Асноўныя падраздзялення (групы): тапографа-геадэзічная, электрыкаў, водазабеспячэння і каналізацыі, ацяплення і вентыляцыі, газазабеспячэння, 3 — архітэктараў, 4 — будаўнікоў; аддзелы каштарысны і выпуску праектна-каштарыснай дакументацыі.

Аб’екты

Прадпрыемствам праведзены рэканструкцыі Брэсцкай абласной бальніцы, жылых дамоў у Кобрыне, Пружанах, Шклове і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1968 год у Брэсце
Катэгорыя·Інтэрнацыянальная вуліца (Брэст)
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Брэста
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1968 годзе