wd wp Пошук:

Брэгенцскі фестываль

Выгляд з вышыні птушынага палёту на сцэну Брэгенцскага фестывалю (2008)

Брегенцский фестываль (ням.: Bregenzer Festspiele) — фестываль мастацтваў, які праходзіць штогод у ліпені і жніўні ў аўстрыйскім горадзе Брэгенц. Асаблівасцю фестывалю з’яўляецца плывучая сцэна на Бодэнскім возеры.

Гісторыя

Тэатральныя выступы пад адкрытым небам на беразе Бодэнскага возера пачаліся ў 1911 годзе[1]. Афіцыйнае адкрыццё першага фестывальнага тыдня ў Брэгенцы адбылося ў 1946 годзе, праз год пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. На возеры было створаны дзве сцэны з барж: на адной іграў Венскі сімфанічны аркестр, на другім размяшчаліся тэатральныя дэкарацыі. Першая пастаянная сцэна на вадзе з’явілася ў 1950 годзе, ў 1955 адкрыўся будынак першага тэатра[2].

Адзіны раз, у 1972 годзе, на возеры было пастаўлена два музычных спектакля на двух сцэнах, усе астатнія гады цэнтральным заставалася толькі адно выступленне. У 1979 годзе была пабудавана новая сцэна на возеры. З 1985 года цэнтральны спектакль фестывалю стаў паўтарацца два гады запар[2].

У процівагу галоўнаму прадстаўленні, з 1988 года сцэна ў Фестывальным тэатры прадастаўляецца незаслужана забытым операм, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца толькі лепшыя выканаўцы. Такі падыход абраны для папулярызацыі твораў, каб у далейшым іх пастаноўкай зацікавіліся вядучыя тэатры свету[2].

Опера «Набука», паказаная ў 1993 і 1994 гадах стала рэкорднай па колькасці гледачоў: больш за 300 000 чалавек паглядзелі асноўныя і дадатковыя прадстаўленні[2]. У 1997 фестываль адкрыў новыя напрамкі: прадстаўленні для дзяцей і крос-культурныя выступленні. За апошнія ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Аўстраліі за развіццё міжнародных адносін 1998 года[2].

У 2008 годзе пляцоўкі фестывалю сталі месцам здымак фільм «Квант суцяшэння» з серыяла пра Джэйсма Бонда. Здымкі праходзілі ў маі, падчас рэпетыцый оперы «Тоска(руск.) бел.»[2].

У 2015 сумарная аўдыторыя фестивала склала 228 000 чалавек, з якіх асноўнае прадстаўленне, оперу «Турандот», убачыла 171 000 гледачоў, а прамую тэлевізійную трансляцыю оперы паглядзела больш за 1 млн чалавек[2].

Мастацкім руководителелем фестывалю са снежня 2003 года з’яўляецца Дэвід Паунтні (англ.: David Pountney)[3], які змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Вопмана (ням.: Alfred Wopmann)[2].

Пляцоўкі фестывалю

У рамках фестывалю свае працы паказваюць прадстаўнікі розных музычных і тэатральных калектываў, якія выступаюць на розных пляцоўках.

З першага ж года фестываль набыў статус міжнароднага, паколькі ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Германіі, Швейцарыі і Францыі..

Пастаянным і адным з галоўных удзельнікаў фестывалю з’яўляецца Венскі сімфанічны аркестр. Ён выступае на ўласнай пляцоўцы, а таксама падтрымлівае іншыя прадстаўленні. На кожным творы ў аркестра новы дырыжор, так як выступленні з’яўляюцца конкурсам дырыжыравання.

Зноскі

  1. Музыкальный фестиваль в австрийском городе Брегенц(руск.)  . Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 History of the Bregenz Festival | Bregenz Festival(англ.)  (недаступная спасылка). bregenzerfestspiele.com. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 сакавіка 2017.
  3. Bregenz Festival: the world’s splashiest opera? (нявызн.). telegraph.co.uk. Праверана 7 July 2015.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культура Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Оперныя фестывалі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Брэгенц
Катэгорыя·Музычныя фестывалі