wd wp Пошук:

Брыён Раш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раш. Брыён Раш (нар. 15 лістапада 1984, Шрыўпарт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Кар’ера

Пачынаў сваю баскетбольную кар’еру ў камандзе ўніверсітэта Грамбліна. У 2003 годзе быў прызнаны лепшым навічком паўднёва-заходняй атлетычнай канферэнцыі (SWAC), чатыры гады падрад уключаўся ў сімвалічную зборную, а ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым гульцом. У сезоне 2005-06 ў коледжы Раш у сярэднім за гульню набіраў 25,8 ачкоў і рабіў 7 падбораў. У агульнанацыянальным студэнцкім рэйтынгу ён займаў трэцяе месца, аднак з-за пералому нагі, атрыманага ў лютым 2006 года, ён змушаны быў прапусціць канцоўку сезону, а таксама зборы перад драфтам 2006 года, у выніку чаго ніводны з клубаў НБА яго не выбраў.

Прафесійную кар’еру Раш пачаў у Еўропе ў складзе клуба другога італьянскага дывізіёна «Джэзі». З 2007 па 2009 гады выступаў у Францыі ў складзе «Роана» і «Страсбура», двойчы браў удзел у матчы ўсіх зорак французскай лігі, а ў 2008 годзе дапамог «Роану» стаць віцэ-чэмпіёнам Францыі. Затым у кар’еры амерыканца былі расійскія «Трыумф» і «Чырвоныя крылы». З апошнімі ён выйграў Кубак Расіі і быў прызнаны самым каштоўным гульцом Фіналу чатырох.

У 2012 годзе невялікі адрэзак быў у французскім «Шалоне», і да 2014 года быў у «Астане».

У снежні 2018 года падпісаў кантракт баскетбольнм клубам «Цмокі-Мінск»[2].

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Брыён Раш — новы гулец «Цмокаў»! Архівавана 18 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі «Астаны» (баскетбол)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Баскетбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі