wd wp Пошук:

Брыялогія ў Беларусі

Брыялогія ў Беларусі

Гісторыя

Звесткі пра мохападобныя Беларусі з’явіліся ў канцы XVIII стагоддзя ў фларыстычных працах Ж. Э. Жылібера[1][2] і С. Б. Юндзіла[3], у XIX стагоддзі — у працах К. Філіповіча[d][4], Ф. Блоньскага(руск.) бел.[5][6].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вывучэнне відавога складу мохападобных пераважна Заходняй Беларусі і Палесся пачалі М. А. Алексенка, К. Шафнагель, Я. Сепесфальві, У. С. Дактуроўскі і інш. Больш шырока і мэтанакіравана брыяфлору ў 1920-я гады даследавалі Л. І. Савіч-Любіцкая(руск.) бел.[7] і інш., у 1930-я гады — С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка(руск.) бел..

У пасляваенны перыяд працягвалася фларыстычнае даследаванне мохападобных (А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка(руск.) бел.).

З 1960-х гадоў даследаванні па брыялогіі вядуць пераважна ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі.

Сучасны стан

Вывучаецца відавы склад і дынаміка флоры мохападобных, асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геаграфічнага пашырэння. Упершыню распрацавана цэласная канцэптуальная мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных з часу ўзнікнення пачатковых археганіятаў (Г. Ф. Рыкоўскі). Створана брыятэка з 20 тысяч узораў мохападобных.

Звесткі брыялогіі выкарыстоўваюць пры вызначэнні лесамеліярацыйнага фонду, ступені парушэння біяцэнозаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэння.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Gilibert, J.E. Flora lithuanica inchoata, seu Enumeratio plantarum Quas Circa Grodnam coll’egit et determinavit Joannes Emmanuel Gilibert / J.E. Gilibert. — Grodnae : Typis S.R.M., 1781. — 308 p
  2. Gilibert, J.E. Exercitia phytologica, quibus omnes plantae Europae, quas vivas invenit in variis herbationibus, seu in Lithuania, Gallia, Alpibus, analysi nova proponuntur / J.E. Gilibert. — Lugduni Gallorum : Ex Typis J.B. Delamolliere, 1792. — 655 p.
  3. Jundzill, J. Opisanie roślin w Litwie, na Wołyniu, Podolu i Ukrainie dziko rosnących, iako i oswoionych: podłług wydania szesnastego układu roślin Linneusza / J. Jundzill. — Wilno : Józef Zawadzki, 1830. — 583 p.
  4. Filipowicz, K. Spis mchów, wątrobowców i porostów z niektórych stanowisk Królestwa Polkiego, a mianowicie z doliny Ojcowskiéj i Bentkowickiéj, okolic Warszawy, Łukowa, Puław i Brześcia Litewskiego zebranych i oznaczonych w latach 1877 i 1879 / K. Filipowicz // Pamiętnik Fizyjograficzny. — 1881. — Vol. 1. — P. 258—267.
  5. Błoński, F. Spis roślin skrytokwiatowych zebranych w r. 1887 w puszczy Białowieskiéj / F. Błoński // Pamiętnik fizyjograficzny. — 1888. — Vol. 8. — P. 75-119.
  6. Błoński, F. Spis roślin zarodnikowych zebranych lub zanotowanych w lecie w r. 1888 w puszczach: Białowieskiéj, Świsłockiéj i Ladzkiéj / F. Błoński // Pamiętnik fizyjograficzny. — 1889. — Vol. 9. — P. 63-101.
  7. Любицкая, Л. И. К флоре лишайников Полесья / Л. И. Любицкая // Труды Императорскаго Петроградскаго Общества Естествоиспытателей 3. Отделенiе Ботаники. — 1914. — Т. 44-45. — С. 185—195.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Брыялогія
Катэгорыя·Біялогія ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты