Брытанская Індыя (англ.: British Raj) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Азіі з сярэдзіны XVIII стагоддзя па 1947 год. Паступова пашыралася, з часам ахапіла тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і Бангладэш (і да 1937 года — М’янмы). Тэрмінам Брытанская Індыя звычайна называюць ўсю тэрыторыю каланіяльнага валодання, хоць, строга кажучы, ён адносіўся толькі да тых частках субкантынента, якія знаходзіліся пад непасрэдным брытанскім кіраваннем (адміністрацыя спачатку ў форце Уільям, а потым — у Калькуце і Дэлі); акрамя гэтых тэрыторый існавалі т. зв. «Туземныя княствы», якія фармальна знаходзіліся толькі ў васальнай залежнасці ад Кароны.
У 1947 годзе Брытанскай Індыі была прадастаўлена незалежнасць, пасля чаго краіна была падзелена на два дамініёны — Індыю і Пакістан (захоўвалі статус дамініёна да 1950 і 1956 гг. адпаведна). Пакістан, у сваю чаргу, распаўся ў 1971 годзе з утварэннем дзяржавы Бангладэш.