wd wp Пошук:

Брус Уіліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уіліс. Брус Уіліс, поўнае імя: Уолтар Брус Уіліс (англ.: Walter Bruce Willis, 19 сакавіка 1955, Ідар-Оберштайн, Рэйнланд-Пфальц) — амерыканскі акцёр

, музыкант і кінапрадзюсар. Адзін з самых высокааплатных акцёраў Галівуда. Найбольшую вядомасць атрымаў за ролі ў такіх фільмах як «Дужы арэшак» (1988), «Крымінальнае чытво» (1994), «Дванаццаць малп» (1995), «Пяты элемент» (1997), «Армагедон» (1998), “Шостае пачуццё " (1999).

Б. Уіліс быў жанаты на вядомай актрысе Дэмі Мур. Яны маюць тры дачкі, але ў 2000 годзе яны развяліся. Іх шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 года Б. Уіліс ажаніўся з Эмі Гемінк (мадэль), з якой мае 2 дачкі.

Паходжанне

Б. Уіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 года ў Ідар-Оберштайне, федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц, Заходняя Германія. Яго бацька Дэвід Уіліс быў амерыканскім вайсковым, што служыў у Германіі. Яго маці Марлен была немкай. У 1957 годзе пасля звальнення з войска бацькі забраў сям’ю ў ЗША, штат Нью-Джэрсі. Маці працавала ў банку, яго ацец працаваў рамонтнікам аўтамабіляў. Пад час вучобы ў школе Б. Уіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных кружках. Пасля заканчэння школы Б. Уіліс пачаў працаваць ахоўнікам або сторажам АЭС у Сэйлеме. У 1980-ыя гады Б. Уіліс пачынае спрабаваць іграць у тэатрах. Ён здымаецца ў некаторых карцінах. Адна з іх прыносіць яму вядомасць — «Святло месяца» (1985—1989).

Пачатак кар’еры ў карцінах (1980-я гады)

Б. Уіліс пакінуў Нью-Ёрк і ад’ехаў у Каліфорнію, дзе іграў у некаторых тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога плану ў кароткай дзеі ў карціне Паліцыя Маямі. У 1985 годзе кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але найбольшы поспех Б. Уілісу прынёс серыял аб дэтэктыўнай службе Святло месяца. Затым Б. Уіліс здымаўся ў карцінах Блэйк Эдўардс 1987, Сляпая сустрэча, з Кім Бэсынджэр. Найбольш вядомым для Б. Уіліса стала карціна Не здавайся (1988), дзе згуляў Джона Маклайна. Затым меў ролі ў карцінах, якія ўжо не мелі такога поспеху, як Не здавайся. У канцы 1980-ых гадоў Б. Уіліс запісаў зборнік песень.

1990-я гады

У 1990-я гады Б. Уіліс спрабаваў здымацца ў працягах найбольш паспяховай карціны «Не здавайся». Ён зняўся ў карцінах Не здавайся 2 (1990) і Не здавайся. Помста (1995). Гэта прынесла поспех Б. Уілісу. У пачатку 1990-ых гадоў Б. Ўіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасць і добры даход. У 1994 годзе ён зняўся ў кароткай ролі ў карціне Крымінальнае чытво. У 1996 годзе граў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зняўся Б. Уіліс у розных карцінах, але большасць было няўдалымі. Толькі адну з іх Армагедон (1998) можна назваць поспехам.

2000-я гады

Б. Уіліс атрымаў узнагароду «Чалавек года-2002»

У 2000, Б. Уіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю бацькі ў камедыі. У гэтым жа годзе Б. Уіліс граў у карціне «Дзевяць крокаў», дзе граў ролю Цюльпана-забойцы. Штогод здымаўся. У 2007 годзе зняўся ў працягу Не здавайся пад назвай Жыві вольным, не здавайся. Разам з тым ён удзельнічаў у розных карцінах, дзе гуляў з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сільвестрам Сталонэ і г. д.

Сябры, сям’я і дзеці

У канцы 1987 года Б. Ўіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 года ён жаніўся з ёй. Яна радзіла яму тры дачкі: Рамэр Уіліс (нар. 16 жніўня 1988), Скаўт Лару Уіліс (нар. 20 ліпеня 1991), Талула Бэл Уіліс (нар. 3 лютага 1994). Пазней 18 кастрычніка 2000 года Б. Уіліс развёўся з Дэмі Мур. Потым ён меў сувязь з актрысай Брук Бэрнс, але ў 2004 годзе яны расталіся. 21 сакавіка 2009 года ажаніўся з Эмай Гемінк. Яна нарадзіла дзве дачкі: Мэйбл Рэй Уіліс (нар. 1 красавіка 2012), Эвелін Пэн Уіліс (нар. 5 мая 2014).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119035499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bruce Willis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119035499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://www.spiegel.de/panorama/leute/bruce-willis-wurde-der-hollywoodstar-trotz-krankheit-zu-filmdrehs-gedraengt-a-df16d473-80ed-4f01-8146-bda52af9f05f

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры баявікоў
Катэгорыя·Кінапрадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кінапрадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША