wd wp Пошук:

Брус Мак-Кандлес

Брус Мак-Ка́ндлес ІІ (англ.: Bruce McCandless II, нар. 8 чэрвеня 1937, Бостан, Масачусетс, ЗША) — касманаўт ЗША.

Біяграфія

Брус Мак-Кандлес II — сын Бруса Мак-Кандлеса (1911—1968), афіцэра ВМС ЗША, які атрымаў падчас Другой сусветнай вайны Ордэн Пашаны. Брус Мак-Кандлес II вучыўся ў сярэдняй школе ў Лонг-Біч (Каліфорнія), у 1958 годзе атрымаў ступень бакалаўра Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), дзе ён быў другім у сваім класе з 899 выпускнікоў. Пасля ён праходзіў стажыроўку на авіябазах ВМС ЗША ў Пенсаколе і Кінгсвіле. Пасля заканчэння навучання ў 1960 годзе ён служыў, у прыватнасці, на авіяносцы Форэстал і Энтэрпрайз. У 1964 годзе працаваў часова пілотам-інструктарам на флоце. У 1965 годзе атрымаў ступень магістра электратэхнікі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1987 годзе — ступень магістра дзелавога адміністравання ў UHCL.

Жанаты на Берніс Дойл, у іх двое дзяцей. Яго хобі — электроніка, фатаграфія, дайвінг, палёты і катанне на лыжах.

Кар’ера

З 1966 года ў групе касманаўтаў НАСА.

3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам і Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывідуальнай ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касмічнага карабля на адлегласць каля 100 м).

24-29 красавіка 1990 года здзейсніў палёт у складзе экіпажа касмічнага карабля «Спэйс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сутак.

Мак-Кандлес пакінуў атрад астранаўтаў і НАСА 31 жніўня 1990 года і з 1995 года працуе ў кампаніі «Марцін-Марыета».

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Bruce McCandless // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bruce McCandless, iconic spacewalker, dies at 80

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выключныя заслугі»