wd wp Пошук:

Рональд Мак-Нэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Нэр. Рональд Эрвін Мак-Нэр (англ.: Ronald Ervin McNair, 21 кастрычніка 1950, Лейк-Сіці, Паўднёвая Караліна, ЗША28 студзеня 1986, мыс Канаверал, Фларыда, ЗША) — касманаўт НАСА, ЗША. Двойчы здзейсніў палёты ў якасці спецыяліста палёту на шатле «Чэленджэр»: - STS-41B (1984) і STS-51L (1986), фізік. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго другога палёту.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1950 года ў горадзе Лэйк-Сіці, штат Паўднёвая Караліна. У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Лэйк-Сіці, ён быў членам Аб’яднанага метадысцкага камітэта па веры. У 1971 годзе скончыў Універсітэт аграпрамысловасці і тэхнікі штата Паўночная Караліна і атрымаў ступень бакалаўра навук па фізіцы, быў членам Братэрства «Амега Псі Псі». У 1975 годзе вывучаў лазерную фізіку ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Францыі. У 1976 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы.[1].

Апублікаваў некалькі артыкулаў з вынікамі сваіх прац у вобласці фізікі лазераў і малекулярнай фізікі.

Пяць разоў станавіўся прызёрам рэгіянальных чэмпіянатаў па каратэ, у 1976 годзе атрымаў залаты медаль амерыканскай асацыяцыі каратэ (англ.: AAU Karate Gold Medal). Меў чорны пояс 5-га дана па каратэ, быў інструктарам па каратэ.

У яго засталася жонка Чэрыл і двое дзяцей. Захапляўся гульнёй на саксафоне, займаўся бегам, боксам, футболам, любіў гатаваць.

Касмічная дзейнасць

Відэа катастрофы
Мемарыял у Лэйк-Сіці

3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі “Спэйс шатл” ("Чэленджэр"). У космасе правёў 8 сутак.

Узнагароды

Памяць

Загінуў 28 студзеня 1986 года падчас катастрофы шатла “Чэленджэр”. Быў першапачаткова пахаваны на негрыцянскіх могілках у горадзе Лэйк-Сіці, але ў сакавіку 2004 года рэшткі астранаўта былі перанесены ў спецыяльна разбіты ў горадзе Мемарыяльны парк імя Р. Мак-Нэра.

Яго імя ўвекавечана на «Касмічным люстэрку» - Мемарыяле астранаўтаў, размешчаным у Касмічным цэнтры імя Кенэдзі, штат Фларыда.

У гонар Мак-Нэра быў названы кратар на Месяцы.

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.astronautix.com/astros/mcnair.htm

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Караліне
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы